Рэспубліканскі тыдзень беларускай мовы

   22 верасня ў рамках рэспубліканскага Тыдня беларускай мовы  з мэтай фарміравання грамадзянскай пазіцыі пяцікласнікі нашай школы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “З родным словам  кожны год”, якая прайшла на базе УК “Магілёўская абласная бібліятэка імя Леніна”.

    Гульня прайшла ў выглядзе спаборніцтва дзвюх каманд: хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзеці актыўна ўключыліся ў спаборніцтва і паказалі добрыя веды па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, мове роднага краю.

З невялікай перавагай перамагла каманда хлопчыкаў.

Дзякуй работнікам бібліятэкі за цікавае і змястоўнае мерапрыемства!