Беларускамоўны чацвер

У першы беларускамоўны чацвер гэтага года вучні 11 класа наведалі бібліятэку імя І.П.Шамякіна. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі мерапрыемства, прысвечанае аўтару шматлікіх твораў пра вайну Васілю Уладзіміравічу Быкаву. Выпускнікі не толькі ўспомнілі біяграфічныя звесткі з жыцця пісьменніка, але і змаглі ўбачыць цікавыя фотаздымкі з сямейнага архіву, стужкі ваеннай кінахронікі.

Акрамя гэтага вучні пазнаёміліся з навінкамі літаратуры і  выставай фотаздымкаў, прысвечаных Івану Пятровічу Шамякіну.

Ответить

Почта не будет опубликована.Обязательны для заполенения *