14 студзеня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 27 г. Магілёва” ў рамках акцыі па папулярызацыі беларускай мовы адбылося пазакласнае мерапрыемства для вучняў 6 класаў “Мой горад Магілёў”. Вучні пазнаёміліся з цікавымі звесткамі з гісторыі роднага горада. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах-заданнях віктарыны ”Славутыя землякі”,”Вуліцы роднага горада”, “Знакамітыя архітэктурныя помнікі Магілёва” і іншыя.
Спадзяёмся, што гэта не апошняе мерапрыемства пра наш горад Магілёў.
Класныя кіраўнікі 6”А”, 6”Б”, 6”Г” класаў Кірыленка М.А., Шыловіч Н.Л., Чэлачава В.Д.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |