



21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Наша школа таксама прыняла ўдзел у святкаванні. У панядзелак кожны настаўнік на першым уроку правёў інфармацыйную хвілінку, прысвечаную беларускай мове, на вялікіх перапынках гучала беларуская музыка, а фае ўпрыгожыла тэматычная газета.
Потым да нас у госці завіталі Несцерка і Паўлінка з абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Яны паказалі вучням цікавую беларускамоўную батлейку, расказалі пра беларускія народныя інструменты, правялі цікавыя гульні. Гэта свята нікога не пакінула раўнадушным і запомніцца надоўга.