
Класы з беларускай мовай навучання
Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2021/2022 навучальным годзе будзе ісці набор у першы клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”.
Акрамя таго, працягнуць працаваць II, IV і VI класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнайустановы адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”, III і V класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”.
Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэл.: 24-95-75, 24-18-64, 24-43-66 (сярэдняя школа № 1 г. Магілёва, вул. Першамайская, 24); 24-52-29, 24-50-15, 24-52-48 (сярэдняя школа № 34 г. Магілёва, вул. Габраўская, 16). Запрашаем усіх жадаючых у беларускамоўныя класы.