21 лютага – Міжнародны дзен роднай мовы. У гэты дзень у нашай школе прайшло пасяджэнне клуба вясёлых і знаходлівых пад назвай “Зямля пад белымі крыламі”. У гульні прымалі ўдзел дзве каманды: каманда настаўнікаў школы “Буслы” і каманда вучняў 11 класа “Бусляняты”.
Удзельнікі паказалі свае веды пра побыт і традыцыі беларускага народа, паспрабавалі сябе ў якасці перакладчыкаў, праявілі знаходлівасць у конкурсах “На экране тэлевізара” і “Пазнай асобу” і ад душы заспявалі беларускія песні.
У актавай зале гучалі вершы беларускіх паэтаў, песні ў выкананні вучняў школы.
Віншуем каманду пераможцаў! З перавагай у адзін бал перамаглі вопыт і веды настаўнікаў!