24 верасня ў сярэдняй школе №27 г.Магілёва ў 8 “В” класе прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная выдатным беларуcкім дзеячам-юбілярам – пісьменніку Уладзіміру Караткевічу і драматургу Андрэю Макаёнку. Вучні пазнаёміліся з асобнымі цікавымі фактамі жыццёвай і творчай біяграфіі А.Макаёнка, успомнілі творы У.Караткевіча, вывучаныя ў 5-7 класах, а таксама здзейснілі невялікае віртуальнае падарожжа ў музей Караткевіча ў г.Орша.
Матэрыял падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Шэвелева А.В.
Фота – класны кіраўнік 8 “В” класа Бугаёва А.М.