Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны  дзень роднай мовы.  Наша школа таксама прыняла ўдзел у святкаванні. У  панядзелак кожны настаўнік на першым уроку правёў інфармацыйную хвілінку, прысвечаную беларускай  мове, на вялікіх перапынках гучала беларуская музыка, а фае ўпрыгожыла тэматычная  газета.

         Потым да нас у госці завіталі Несцерка і Паўлінка з абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Яны паказалі вучням цікавую беларускамоўную батлейку, расказалі пра беларускія народныя інструменты, правялі цікавыя гульні. Гэта свята нікога не пакінула раўнадушным і запомніцца надоўга.

Ответить

Почта не будет опубликована.Обязательны для заполенения *