9 снежня – дзень нараджэння адной з самых яркіх зорак беларускай паэзіі Максіма Багдановіча. У гэтым годзе адзначаецца 130-гадовы юбілей вялікага мастака слова. У сярэдняй школе №27 г.Магілёва ў гэты дзень прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя жыццёваму і творчаму шляху Багдановіча. Вучні перагарнулі старонкі сямейнага альбома паэта, паслухалі песні на вершы “Слуцкія ткачыхі”, “Зорка Венера”, “Маёвая песня”, падрыхтаваныя вучні-чытальнікі прадэкламавалі праграмныя вершы. Вучні-старшакласнікі прадэманстравалі свораныя імі прэзентацыі па жыццёвым і творчым шляху нашага знакамітага паэта.
Год пад зоркай Багдановіча працягваецца.
