“З родным словам  кожны год”

22 верасня, ў рамках рэспубліканскага тыдня беларускай мовы, пяцікласнікі нашай школы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “З родным словам  кожны год”, якая прайшла на базе УК “Магілёўская абласная бібліятэка імя Леніна”

Гульня прайшла ў выглядзе спаборніцтва дзвюх каманд: хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзеці актыўна ўключыліся ў спаборніцтва і паказалі добрыя веды па гісторыі, фальклору, этнаграфіі, мове роднага краю.

З невялікай перавагай перамагла каманда хлопчыкаў.

Дзякуй работнікам бібліятэкі за цікавае і змястоўнае мерапрыемства!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *