З дапамогай карты і размешчаных у бібліятэцы падказак удзельнікі гульні выконвалі заданні, якія дазволілі прадэманстраваць свае веды па беларускай мове, літаратуры і гісторыі, набытыя падчас вучобы, а таксама ўменне працаваць разам. У канцы гульні кожны ўдзельнік атрымаў салодкі камплімент.