Мерапрыемства прайшло для вучняў 9-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №27 г. Магілёва”.
На ўроку навучэнцы прагледзелі відэаматэрыялы, дзе з захапленнем, па-мастацку, чыталі вершы паэткі артысты тэатра “Тэррыторыя мюзікла” Ангеліна Падаляк, Ульяна Масаловіч і і інш.
Падчас мерапрыемства прагучалі песні беларускай бард-спявачкі Таццяны Беланогай “Бэз апаў”, “Не воблака, а проста аблачынка”.
Пад мелодыю беларускай песні “Старана мая азёрная” (словы Я. Янішчыц, муз. З. Яўтуховіча) вядучыя распавялі прысутным пра лёс Яўгеніі Янішчыц, яе геніяльную паэзію. Пазнаёмілі з цікавымі і невядомымі фактамі з жыцця паэткі, зрабілі віртуальны экскурс па музею Я. Янішчыц, фонды якога налічваюць каля 700 экспанатаў, у тым ліку 650 арыгінальных. Гэта – рукапісы твораў і песні на вершы паэткі, крытычныя артыкулы, яе дзённік і рукапісны зборнік вершаў “Першыя россыпы”, медаль лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы, асабістыя рэчы: вяночак, ручкі, адззенне, абутак, сумачкі, партфель, абрус і пасцілка.
Разгледзелі і версіі трагічнай гібелі Яўгеніі Іосіфаўны, а ў заключэнні ўрока прагледзелі дакументальную стужку пра жыццёвы і творчы шлях паэткі