Памятка для вучняў. Запазычаныя і іншамоўныя словы
- Наяўнасць у слове літары Ф.
Прыклады: фарба, шафа, фасоля, Фёдар
- Пачатковая літара Э, О і непрыставачнае А.
Прыклады: эра, Эма, опера, атака
- Спалучэнне ГЕ, КЕ, ХЕ ў корані.
Прыклады: агент, схема, Яўген
- Спалучэнні БЮ, ВЮ, КЮ, МЮ, ЛЮ, ФЮ ў корані.
Прыклады: бюро, рэвю, кювет, капюшон
- Спалучэнні двух галосных у корані.
Прыклады: аул, ідэал, дуэт, гуаш
- Цвёрдасць зычных Д і Т у спалучэннях ДЭ, ТЭ, ДЫ, ТЫ.
Прыклады: дэтэктыў, дыван, дысцыпліна, медыцына, Адэса, тыгр
- Прыстаўкі А-, АНТ(Ы)-, АРХІ-, КОНТР-, РЭ-, ДЭ-, ДЫС-, АМФІ-.
Прыклады: амфітэатр, антыцыклон
- Суфіксы –ІЗМ- (-ЫЗМ-), -ІСТ- (-ЫСТ-), -ІР- (-ЫР-) і інш.
Прыклады: арганізм, капіраваць