Гэтае мерапрыемства было прысвечана жыццю і непаўторнай творчасці выдатнай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц, чыё імя па праве займае адно з самых яркіх месцаў на нашым літаратурным небасхіле.
Сустрэча сабрала юных чытачоў – вучняў 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №27 г. Магілёва», якія з непадробнай цікавасцю паглыбіліся ў багаты свет паэзіі і гісторыі гэтай таленавітай жанчыны. Удзельнікі мелі магчымасць не проста паслухаць пра жыццё Яўгеніі Янішчыц, але і адчуць глыбіню яе вершаў, зразумець, што натхняла яе, якія пачуцці яна ўкладала ў кожнае слова.
Мы спадзяемся, што гэтая сустрэча з Яўгеніяй Янішчыц пакінула глыбокі след у сэрцах нашых юных чытачоў, натхніла іх на далейшае знаёмства з беларускай літаратурай і дапамагла адкрыць для сябе яшчэ адну чароўную кветку з саду роднай паэзіі.
![]() |
![]() |












































