4 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Магілёва» адправіліся ў займальнае падарожжа — квэст-гульню «У пошуках літары Ў».

Праваднікамі ў свет роднай мовы сталі другакурснікі спецыяльнасці «Бібліятэчная справа» УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».
На час гульні чацвёртакласнікі ператварыліся ў сапраўдных даследчыкаў. Дзецям давялося пераадолець нямала выпрабаванняў: вызначаць «чацвёрты лішні», узгадваць сакрэты беларускай кухні на станцыі «Вяртушкі», складаць «Ланцужок слоў» і адкрываць для сябе «Скарб роднага слова». Азарт, камандны дух і шчырая цікавасць да роднай мовы дапамаглі школьнікам справіцца з усімі заданнямі. Фінальным пунктам квэста стаў пошук той самай, унікальнай літары «Ў». І, вядома ж, яны яе знайшлі!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *