130 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча
9 снежня – дзень нараджэння адной з самых яркіх зорак беларускай паэзіі Максіма Багдановіча. У гэтым годзе адзначаецца 130-гадовы юбілей вялікага мастака слова. У сярэдняй школе №27 г.Магілёва ў гэты дзень прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя жыццёваму і творчаму шляху Багдановіча. Вучні перагарнулі старонкі сямейнага альбома паэта, паслухалі песні на вершы “Слуцкія ткачыхі”, “Зорка …