Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. Наша
школа кожны год прымае ўдзел у святкаванні. Свята роднай мовы
пачалося з таго, што кожны настаўнік на першым ўроку правёў
інфармацыйную хвілінку, прысвечаную беларускай мове. На
перапынках гучала беларуская музыка, а фае ўпрыгожылі
тэматычныя газеты, якія падрыхтавалі вучні пачатковай школы.
Акрамя гэтага ў актавай зале адбыўся конкурс чытальнікаў “З
павагай да роднага слова”. Настаўнікі беларускай мовы і
літаратуры падрыхтавалі інтэрактыўную гульню “Смак беларускай
мовы”. А вучні 7 “А” наведалі гарадскую бібліятэку імя І. П.
Шамякіна, дзе паспяхова прынялі ўдзел у квэсце “ Роднай мовай
ганаруся”.