“З родным словам кожны год”
22 верасня, ў рамках рэспубліканскага тыдня беларускай мовы, пяцікласнікі нашай школы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “З родным словам кожны год”, якая прайшла на базе УК “Магілёўская абласная бібліятэка імя Леніна” Гульня прайшла ў выглядзе спаборніцтва дзвюх каманд: хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзеці актыўна ўключыліся ў спаборніцтва і паказалі добрыя веды па гісторыі, фальклору, этнаграфіі, мове …
















































