План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы
“Як ты дораг мне,мая родная мова!”
№ |
Назва мерапрыемства |
Тэрмін правядзення |
Адказныя |
1 |
Кніжная выстава “Вывучаем родную мову” |
На працягу тыдня |
Загадчык бібліятэкі Верхаўцова А.Э |
2 |
Выстава вучэбнай літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся” |
На працягу тыдня |
Загадчык бібліятэкі Верхаўцова А.Э |
3 |
Арганізацыя і правядзенне віктарын, конкурсаў, гульняў, акцый |
На працягу тыдня |
Класныя кіраўнікі |
4 |
Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” |
19.09.2022 |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
5 |
Прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданне роднай мове” |
19.09.2022 |
Церамава Н.А |
6 |
Стварэнне інтэрактыўных воблакаў слоў “Маё любімае слова па-беларуску” |
19.09.2022 |
Церамава Н.А |
7 |
Правядзенне экскурсіі ў школьным этнаграфічным кутку “Хата з матчынай душой” |
19.09.2022 |
Брацянкова В.У |
8 |
Сустрэча з членам СП Беларусі Косцеравым А.П |
20.09.2022 |
Класныя кіраўнікі 6 класаў |
9 |
Квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа” |
20.09.2022 |
Настаўнікі пачатковых класаў |
10 |
Кінаэкскурс “Беларускія асветнікі і іх дасягненні”(Кінатэатр “Космас”) |
20.09.2022 |
Сакалова І.І |
11 |
Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” |
21.09.2022 |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
12 |
Інтэлектуальная гульня “З родным словам круглы год”(“Магілёўская абласная бібліятэка ім.У.І.Леніна”) |
21.09.2022 |
Шевелева А.В |
13 |
Гастранамічны фэст “Беларуская кухня” |
22.09.2022 |
Ягорава В.У |
14 |
Акцыя “Чытаем вершы пра родную мову” |
22.09.2022 |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
15 |
Выстава кніг “Скарбонка гістарычнай памяці” |
22.09.2022 |
Загадчык бібліятэкі Верхаўцова А.Э |
16 |
Заняткі літаратурнага гуртка “Ветразь” |
23.09.2022 |
Шевелева А.В |
Экскурсія 19.09
У нашай школе на базе кабінета беларускай мовы і літаратуры створаны этнаграфічны куток “Хата з матчынай душой”. На гэтым тыдні тут праходзілі экскурсіі. Вучні пазнаёміліся з прадметамі побыту беларускага народа, даведаліся аб іх прызначэнні, а ў некаторых выпадках і самі паспрабавалі іх выкарыстоўваць.
Воблакі и паштоўкі 19.09
У час правядзення рэспубліканскага Тыдня роднай мовы была праведзена прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданне роднай мове”. Лепшыя работы вучняў былі размешчаны ў вестыбюлі школы. Акрамя таго, дзеці стваралі воблакі слоў: “Круглы год”, “Смачныя словы”, “Ветлівыя словы”, а таксама воблакі па вершах беларускіх аўтараў, прысвечаных роднай мове.
Косцераў А.П 20.09
20 верасня 2022 года вучні шостых класаў прымалі паважанага госця, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Аляксандра Пятровіча Косцерава, які расказаў пра сваю творчую работу і літаратурныя поспехі сваіх калег магілёўскай пісьменніцкай арганізацыі.
Космас 20.09
20 верасня вучні 7 “В” класа наведалі кіналекторый “Беларускія асветнікі і іх дасягненні” , які адбыўся ў кінатэатры “Космас”. Пасля лекторыя вучні сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні.
бібліятэка 22.09
22 верасня ў рамках рэспубліканскага тыдня беларускай мовы пяцікласнікі нашай школы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “З родным словам кожны год”, якая прайшла на базе УК “Магілёўская абласная бібліятэка імя Леніна”.
Гульня прайшла ў выглядзе спаборніцтва дзвюх каманд: хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзеці актыўна ўключыліся ў спаборніцтва і паказалі добрыя веды па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, мове роднага краю.
З невялікай перавагай перамагла каманда хлопчыкаў.
Дзякуй работнікам бібліятэкі за цікавае і змястоўнае мерапрыемства!
Гастрафэст 22.09
22 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы адбыўся гастранамічны фэст “Беларуская кухня. Магілёў гастранамічны “. Вучні паказалі выдатныя веды традыцый беларускай кухні, пазнаёміліся з “топ-5” самых любімых страў магіляўчан (па версіі мясцовых кафэ). Самыя кемлівыя і дапытлівыя атрымалі салодкія прызы.
Заняткі гуртка 23.09
23 верасня ў сярэдняй школе № 27 г. Магілёва адбыліся чарговыя заняткі літаратурнага гуртка “Ветразь”. Вучні 9-11 класаў рабілі справаздачы па творах беларускай прозы, прачытаных летам. Дзесяцікласнік Бядулін Герман расказаў пра гісторыю стварэння “Палескай хронікі” І.Мележа і пра герояў рамана “Людзі на балоце”, адзінаццацікласніцу Лапо Аляксандру ўразілі падзеі, якія адбываюцца ў аповесці В.Быкава “Знак бяды”, дзевяцікласніц Протас Кацярыну і Мядзведскую Маргарыту захапіў сюжэт аповесці У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”.Вучні прагледзелі ўрыўкі фільмаў, пастаўленых па пералічаных творах, абмеркавалі ігру акцёраў.